12.12.18 Пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Чамучкі"

Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Чамучкі". Падчас мерапрыемства "Лес і яго насельнікі" дзеці даведаліся, якія жывёлы і птушкі жывуць у беларускіх лясах і дапамаглі ў гэтым кнігі В. Ягоўдзіка з серыі "Скарбы радзімы". У канцы сустрэчы дзеці замацавалі свае веды адказаўшы на пытанні міні-віктарыны.