15.12.18 Гутарка-абмеракаванне "Жыццё без лекаў"

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання для пажылых людзей "Агеньчык". Тэмай сустрэчы стала гутарка- абмеракаванне "Жыццё без лекаў". Падчас мерапрыемства ўдзельнікі клуба абмеркавалі карысць здаровага ладу жыцця і падзяліліся адзін з адным сваім вопытам, як у сталым узросце можна звесці да мінімуму прыём таблетак.