21.02.2019г. Літаратурна-музычная гасцёўня «Любім і ведаем»

21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у межах акцыі "Чытаем разам» правяла для школьнікаў старэйшых класаў сустрэчу ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Любім і ведаем». Да мерапрыемства была падрыхтавана слайд-прэзентацыя «Родная мова» з якой навучэнцы школы даведаліся шмат цікавых звестак пра гісторыю развіцця беларускай мовы. У атмасферы добразычлівасці прайшла размова пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць яе захавання. Для вучняў быў праведзены агляд кніжнай выставы “Мастакі роднага слова”, дзе дзеці пазнаёміліся з кнігамі беларускіх пісьменнікаў.Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.