Сёння ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок-выстава “Наркаманія – дарога ў бездну”, прымеркаваны да Дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам. Асноўная ўвага на ўроку была нададзена прафілактыцы ўжывання псіхаактыўных рэчываў сярод дзяцей і падлеткаў, фарміраванню ў падрастаючага пакалення непрымання наркотыкаў, стварэнне ўстойлівага трэнду, які накіраваны на здаровы лад жыцця.