Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

10.08.2019г. Восеньскія вячоркі “Хатняя камора”

Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці” у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі восеньскія вячоркі “Хатняя камора”. На сустрэчы гучала ода гародніне. Удзельніцы прымалі актыўны ўдзел у гульнях і конкурсах “Што б гэта значыла”, “Кухарка”, “Капуснік”, “Агародніцкі рэстаран”, “Рэклама гародніны”, “Дэгустацыя гародніны”. Кожны ўдзельнік падзяліўся сваім вопытам вырошчвання гародніны, абмяняліся рэцэптамі нарыхтовак. Была наладжана выстава перыядычнага друку “Разумны сад - хітры агарод”.