Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

12.08.2019г. Гучныя чытанні "Жыла-была казка ...”

У межах праграмы чытання "Летняе падарожжа з кнігай", у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка”, прайшлі гучныя чытанні "Жыла-была казка ...” для дзяцей малодшай і старэйшай груп дзіцячага сада «Рамонак». Бібліятэкар расказала дзецям, як з'явілася казка, пазнаёміла з выставай кніг «Адчыніце кнігу, цуды пачнуцца». Дзеці актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, разгадвалі загадкі пра казачных герояў. Па матывах рускіх народных казак прайшла гульня-падарожжа «Чароўны клубочак». Скончылася мерапрыемства чытаннем казкі ўслых «Разумны дрывасек».