14.08.2019г. Экскурсія ў лес “З лукошкам па лясным дарожкам”



У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” адбылася экскурсія ў лес “З лукошкам па лясным дарожкам”. Вельмі цікава прайшла экскурсія для дзяцей у “жывую прыроду”. Падчас такіх маленькіх падарожжаў дзеці даведваюцца шмат новага аб прыродзе, аб правілах паводзін на прыродзе, прыслухоўваюцца да шуму леса, вучацца распазнаваць галасы птушак. Наведвальнікі даведаліся якое значэнне мае лес у жыцці чалавека і пра экалагічныя праблемы лесу. Адказвалі на пытанні бліцтурніра “Я ведаю лес”, “Лес – аптэка”. Усім удзельнікам былі раздадзены памяткі паводзін у лесе.