16.08.2019г. Рэтра-вечар "Калі мы былі маладымі ..."

Бібліятэкар філіяла "Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка" сумесна з загадчыкам філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Масаляны правялі рэтра-вечар "Калі мы былі маладымі ..." для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання "Ладачкі". Успомніць маладосць, правесці з карысцю час змаглі ўсе хто прыйшоў на сустрэчу. Удзельнікі ўспаміналі ўсім вядомыя і любімыя песні "Людзі сустракаюцца", "Там, дзе клён шуміць", "Ландышы" і многія іншыя. Актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне, дзе па фразе з песні трэба было назваць фільм. З задавальненнем спявалі "Чорны кот", "Добрыя дзяўчаты", "Стары клён", "Стаяць дзяўчынкі" … І вядома, які ж вечар без танцаў? Госці з задавальненнем танцавалі пад песні сваёй маладосці. Па словах прысутных рэтра-вечар праляцеў вельмі хутка і цікава.