Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

22.08.2019г. Адкрыты дыялог «Усё для здароўя - здароўе для вас»

У філіяле “Макараўская сельская бібліятэка” для наведвальнікаў летняга лагера прайшло адкрыты дыялог «Усё для здароўя - здароўе для вас». Мэтай мерапрыемства стала фарміраванне ў дзяцей прыярытэтаў здаровага ладу жыцця і негатыўнага стаўлення да курэння, алкаголю, наркотыкаў, фарміраванне элементарных гігіенічных навыкаў, прывіццё беражлівых адносін да свайго здароўя.