23.08.2019г. Свята “Бульба-МЭБ”

Філіял “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прыняла актыўны ўдзел у свяце “Бульба-МЭБ”: свята бульбы, працы і людзей. На бібліятэчнай пляцоўцы “Кніжная хваля” была арганізавана выстава літаратуры “Вогненныя гады Беларусі” і фотагалерэя “Беларусь памятае”, да 75-годдзя вызвалення Беларусі; хроніка-дакументальная экспазіцыя “Край, у якім я жыву” і “Гродзенская вобласць - юбіляр!”, да 75-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці і Бераставіцкага раёна. Таксама прайшоў паэтычны батл “Ах, бульбачка, бульба”, літаратурныя конкурсы “Кнігу чытаеш — ніколі не галадаеш” і віктарына “Усё пра бульбу”. Усім удзельнікам былі раздадзены інфармацыйныя буклеты “З гісторыі бульбы”.