Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

19.09.2019г. Гутарка «Дом, дзе жывуць кніжкі»

Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» на чарговым пасяджэнні аматарскага аб'яднання «Чамучкі» правяла гутарку «Дом, дзе жывуць кніжкі». Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся чым адрозніваецца бібліятэка ад кнігарні. Пазнаеміліся з правіламі карыстання бібліятэкай.