Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

25.09.2019г. Гадзіна гісторыі «Гэта ўсё мая зямля»


Бібліятэкар філіяла «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» правяла для старшакласнікаў гадзіну гісторыі «Гэта ўсё мая зямля», якая была прысвечана 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.Падчас мерапрыемства бібліятэкар расказала падлеткам як развівалася і чаго дасягнула за час існавання наша вобласць.