02.10.2019г. Час дабрыні “Душы залатыя запасы”

Традыцыйна ў пачатку кастрычніка ў аг. Масаляны ладзяцца мерапыемствы для сталых людзей. Апошняя з іх час дабрыні “Душы залатыя запасы”. Для усіх пажылых і ўдзельнікаў клуба “Ладачкі” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” і загадчык філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Масаляны падарылі людзям прыемныя хвіліны адпачынку, прынеслі ў іх жыццё зарад вясёласці і бадзерасці.




 Звярнуўшыся да пажылых людзей, старшыня савета ветэранаў Семянюк Анатолій Якаўлевіч пажадаў мужчынам і жанчынам галоўнага- здароўя, даўгалецця, паважлівых адносін родных. Бадзёрасці і святочнага настрою пажадалі прысутным таксама і іншыя госці ўрачыстасці.