16.10.2019г. Літаратурна-музычная вечарына “Пра цябе пяю, мая матуля…”


На літаратурна-музычную вечарыну “Пра цябе пяю, мая матуля…” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага запрасілі ўдзельнікаў жаночага клуба “Паклічу сяброў” і прысвяцілі яе Дню маці.  Дырэктар бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч звярнулася да прысутных са словамі віншавання са святам. На працягу імпрэзы гучалі вершы і песні, прысвечаныя маці. Бібліятэкары падрыхтавалі і правялі з жанчынамі віктарыны «Знакамітыя жанчыны-маці”, “Адгадай савецкі фільм па фразе”, “Па старонках рэтра-мелодый”. Усе ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненнем удзельнічалі  ва ўсіх конкурсах і адказвалі на пытанні віктарын, спявалі песні сваёй маладосці.