19.10.2019г. Інфармацыйны навігатар “Старонкі любімай газеты”

У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў інфармацыйны навігатар “Старонкі любімай газеты” да 80- годдзя выдання газеты “Гродзенская праўда”. Дзеці даведаліся пра гісторыю выдання газеты “Гродзенская праўда”. Першы нумар выйшаў у кастрычніку 1939 года. Зараз газета выходзіць двойчы на тыдзень (серада і субота) на рускай і беларускай мовах. Мае тэматычныя дадаткі “Гродненский вестник” і “Рекламка”.