23.10.2019г. Урок-бяседа "За здаровы лад жыцця"

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла сустрэча аматарскага аб’яднання “Нехварэйка” па тэме “За здаровы лад жыцця”. Гутарка вялася пра ўласную гігіену, правільнае харчаванне, дрэнныя звычкі і выкананне распарадку дня. Дзеці з захапленнем складалі працяг казкі пра карыснае харчаванне. Пра абавязковае чаргаванне працы і адпачынку адказ быў знойдзены ў вершы з пераблытанымі радкамі, якія патрэбна было раставіць паслядоўна. У канцы мерапрыемства дзецям былі ўручаны памяткі па фарміраванню звычак да здаровага ладу жыцця.