25.10.2019г. Раённы семінар бібліятэчных работнікаў "Бібліятэка і чытач XXI стагоддзя"


У дзяржаўнай установе культуры “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” прайшоў раённы семінар бібліятэчных работнікаў "Бібліятэка і чытач XXI стагоддзя". Семінар быў накіраваны на засваенне бібліятэкарамі тэхналогій правядзення ў бібліятэках рэкламных кампаній, распаўсюджвання рэкламы і методыкі рэкламнага інфармавання. Асаблівая ўвага была ўдзелена інтэрнэт-рэкламе праз бібліятэчныя сайты і блогі, рэкламе ў сацыяльных сетках, методыцы арганізацыі акцый.