Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

26.10.2019г. Пазнавальная гадзіна “Легенда пра Белавежскую пушчу”


Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” для дзяцей мясцовай школы правяла пазнавальную гадзіну “Легенда пра Белавежскую пушчу” — да 610 - годдзя з часу ўтварэння Нацыянальнага парка “Белавежская пушча”. Дзеці даведаліся, што са старажытных часоў Белавежская пушча славіцца, як унікальны прыродны комплекс у Ееўропе. З XIV ст. пушча была месцам, дзе палявалі польскія каралі, а з канца XVIII ст. — царская сям’я. Вучні таксама пазнаёміліся з кніжнымі выданнямі пра флору і фаўну Белавежскай пушчы.