Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

11.10.2019г. Літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю”


У філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў літаратурна-музычны вечар “Пагаворым сёння пра матулю”, на якім сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”. Дзеці акунуліся ў гісторыю свята, дазналіся, адкуль пайшло слова “Мама”, пазнаёміліся з творамі,прысвечанымі тэме маці. Удзельнікі аб’яднання чыталі вершы , пасловіцы, пагаворкі, спявалі песні пра сваіх матуль. На прыканцы мерапрыемства пазнаёміліся з тэматычнай выставай “Што значыць слова мама для мяне!”, якая дзейнічае на працягу тыдня, прысвечанага Дню Маці.