14.11.2019г. Інфармацыйна-прававая гутарка “Я – малады выбаршчык”

У філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла інфармацыйна-прававая гутарка “Я – малады выбаршчык”. Гутарка пачалася ля выставы пад назвай “Насустрач сваёй будучыні”, дзе для моладзі быў праведзены экскурс ў гісторыю станаўлення выбарчага права. Удзельнікам сустрэчы былі растлумачаны такія паняцці як “грамадзянін”, “права”, “выбаршчык”. Падчас гутаркі юнакі праявілі актыўную жыццёвую пазіцыю, правялі бурнае абмеркаванне палітычнай сітуацыі ў нашай краіне. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на прыцягненне моладзі да ўдзелу ў выбарах і павышэнне даверу маладых выбаршчыкаў да інстытуту выбараў.