23.01.2020г. Літаратурная хвіліна "Паэты і пісьменнікі юбіляры" (у межах акцыі "Чытаем разам")


У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”, якое было праведзена ў рамках акцыі “Чытаем разам” творы беларускіх пісьменнікаў “Паэты і пісьменнікі юбіляры”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў, іх творчасцю. Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава. Прачыталі ўрыўкі з твораў пісьменнікаў-юбіляраў: В.Іпатавай, Л.Дайнекі, М.Аўрамчыка і А.Зэкава.