Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.01.2020г. Літаратурная гадзіна “Пісьменнікі-юбіляры: Анатолій Зэкаў, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін” (у межах акцыі “Чытаем разам”)

У межах акцыі “Чытаем разам” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла літаратурную гадзіну “Пісьменнікі-юбіляры: Анатолій Зэкаў, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін”. Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменнікаў. Затым разам з настаўніцай чыталі творы і вершы А. Зэкава, Р. Барадуліна, І. Навуменкі.