Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

24.01.2020г. Гадзіна літаратурнага партрэта "На мяжы двух стагоддзяў"


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла для школьнікаў старэйшых класаў гадзіну літаратурнага партрэта "На мяжы двух стагоддзяў", якая была прысвечана 160-годдзю з дня нараджэння А.П.Чэхава. Падчас мерапрыемства школьнікі пазнаёміліся з цікавымі фактамі з біяграфіі пісьменніка і прачыталі ўрыўкі з сваіх любімых твораў.