07.02.2020г. Урок інфармацыйнай культуры “Твой сябар –кніга”

Філіял “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” наведалі вучні мясцовай школы. Дзеці пазнаёміліся з правіламі карыстання бібліятэкай. Бібліятэкар расказала пра цікавыя кнігі, пра тое, як іх можна знайсці на стэлажах. Даведаліся, што такое абанемент і чытальная зала, разгледзілі энцыклапедыі, газеты і часопісы. Таксама даведаліся, што па бібліятэцы можна падарожнічаць і віртуальна з дапамогай электроннай прэзентаціі, паглядзець цікавыя мультфільмы і пагуляць у гульні на камп’ютары.