11.02.2020г. Літаратурны агляд “Борис Пастернак: жизнь и судьба”

Да 130-годдзя з дня нараджэння Барыса Пастэрнака ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы для вучняў 9-га класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў літаратурны агляд “Борис Пастернак: жизнь и судьба”, падчас якога бібліятэкар коратка пазнаёміла дзяцей  са старонкамі біяграфіі расійскага паэта і пісьменніка. Затым прадставіла вучням і коратка ахарактарызавала выданні, прысвечаныя жыццю і літаратурнай спадчыне пісьменніка і змешчаныя на кніжна-ілюстрацыйнай выставе “Борис Леонидович Пастернак: человек рождается жить, а не готовиться к жизни”.