Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

20.02.2020г. Гучныя чытанні “Чытаем творы “ваеннага” раманіста Івана Навуменкі”


У рамках абласной акцыі “Чытаем разам” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі гучныя чытанні “Чытаем творы “ваеннага” раманіста Івана Навуменкі”. Мерапрыемства прысвяцілі тром адметным датам:  95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Івана Навуменкі, 75-годдзю Вялікай Перамогі над фашызмам і Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Разам з аўдыторыяй, навучэнцамі сельскагаспадарчага ліцэя, творы беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Івана Якаўлевіча Навуменкі чыталі: выкладчыкі ліцэя, бібліятэкары чытальнай залы і абанемента раённай бібліятэкі. Чыталі ўрыўкі з твораў І. Навуменкі, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайны. Падчас чытанняў дзейнічала кніжная выстава “Іван Навуменка: 95 гадоў з дня нараджэння”. У канцы  мерапрыемства прысутныя атрымалі буклет “Іван Навуменка. Беларускі пісьменнік і літаратуразнавец”, які падрыхтавалі і выпусцілі супрацоўнікі раённай бібліятэкі.