Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

20.02.2020г. Час творчых зносін “Паштоўка для таты”

          20 лютага ў філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” на чарговым пасяджанні аматарскага аб’яднання для дзяцей “Клёпа”, прайшоў час творчых зносін “Паштоўка для таты”.
Знагоды свята прысвечанага Дню абаронцы Айчыны бібліятэкар расказала пра гісторыю свята, як яго святкуюць у нашай краіне. Паказала майстар – клас, як сваімі рукамі зрабіць прыгожую святочную паштоўку для таты.

 Працэс вырабу ішоў весела, наведвальнікі аб’яднання змаглі ўдосталь пагутарыць адзін з адным. А пасля заканчэння майстар-класа кожны панёс з сабой прыгожую паштоўку, у якую ўклаў шмат сіл і цярпення.