Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

21.02.2020г. Літаратурны калейдаскоп “Кніга з маленства і назаўжды”



      Да Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены літаратурны калейдаскоп “Кніга з маленства і назаўжды” з бібліяграфічным аглядам твораў беларускіх пісьменнікаў. Школьнікі чыталі вершы Э. Агняцвет, І. Муравейкі, Я. Жабко, Р. Барадуліна, У. Мазго і іншыя.