Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

Кніжная выстава, бібліяграфічны агляд «А.П.Чэхаў – празаік і драматург»



З 28.01 па 31.01.20г. у філіяле "Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка" працавала кніжная выстава, бібліяграфічны агляд, прысвечаная 160-годдзю з дня нараджэння рускага пісьменніка А.П. Чэхава (1860-1904). Агляду чытачоў былі прадстаўлены шматлікія творы аўтара, з дзецьмі быў праведзены тэст-апрос па старонках жыцця вялікага празаіка і драматурга.