Выстава-рэквіем “След Афганскай вайны”

На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала выстава-рэквіем “След Афганскай вайны”, прысвечаная Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Наведвальнікі пазнаёміліся з гістарычнымі падзеямі вайны ў Афганістане, даведаліся, як мужна і прафесійна выконвалі свой абавязак нашы салдаты, як у найскладанейшых умовах праяўлялі мужнасць, стойкасць, высакароднасць. Пазнаёміліся з кнігай «Памяць» у якой можна знайсці імёны загінуўшых у баявых дзеяннях у Афганістане і Чачні.