Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

05.03.2020г. Гучныя чытанні «Цудоўны свет любоўю матчынай сагрэты»


У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Міжнароднага жаночага дня прайшлі гучныя чытанні «Цудоўны свет любоўю матчынай сагрэты». У гэты дзень маленькія чытачы спаборнічалі ў чытанні вершаў, а падтрымаць іх прыйшлі мамы і бабулі. Узнагародай юным чытальнікам сталі дружныя апладысменты і словы падзякі ад родных і блізкіх.