Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

06.03.2020г. Віншавальны вернісаж “Вясновыя фантазіі”

Напярэдадні Міжнароднага дня дня жанчын 8 сакавіка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся віншавальны вернісаж “Вясновыя фантазіі”. На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. У рамках імпрэзы адбылася прэзентацыя рэтра-выставы паштовак “8 марта моей бабушки”, якую правяла супрацоўнік бібліятэкі А. Б. Аліферовіч. На выставе былі прадстаўлены віншавальныя паштоўкі “З 8 сакавіка” 60-х, 80-х, 90-х гадоў, якія пагрузілі ўсіх прысутных у атмасферу мінулых гадоў і стварылі святочны настрой. Прадоўжыла мерапрыемства святочная забаўляльная праграма, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі, падчас якой маладыя людзі актыўна удзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні жартоўнай віктарыны, адгадвалі загадкі і спявалі песні. Завяршылася мерапрыемства салодкім сталом, які арганізавала па традыцыі для прысутных сям’я Сірануш Геворгаўны Палакян з аграгарадка Алекшыцы.