10.03.2020г. Гучныя чытанні «Пад кніжным парасонам»


Бібліятэкар філіяла "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" правяла чарговую сустрэчу аматарскага аб'яднання "Чамучкі". На гучных чытаннях «Пад кніжным парасонам» юныя ўдзельнікі вучыліся на прыкладзе рускай народнай казкі "Мышкін хлеб" рабіць выбар паміж "залатым" жыццём у страху і добрасумленнай працы на волі ў спакоі.