28.02.20г. Капуснік «Пра цябе і тваіх сяброў!»

28 лютага, у разгар масленічнага тыдня, бібліятэкары філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка» у рамках праграмы «Бібліятэка - старэйшаму пакаленню», для ўдзельнікаў аматарскага аб'яднання «Сустрэчы» правялі капуснік «Пра цябе і тваіх сяброў!». Мы паклікалі да сябе тых, хто любіць весялосць і смех! Бібліятэкары сустрэлі ўдзельнікаў аб'яднання вясёлым выкананнем народных прыпевак, а затым пазнаёмілі з гісторыяй святкавання Масленіцы. Распавялі пра назву масленічных дзён тыдня, кожны з якіх мае сваё значэнне і звычаі святкавання.
Усе прысутныя прынялі ўдзел у народных рухомых гульнях і забавах, адгадвалі загадкі пра Масленіцу, удзельнічалі ў «Бліннай віктарыне», дзяліліся смешнымі гісторыямі пра сябе і сваіх сяброў. У канцы свята пачаставалі ўсіх прысутных традыцыйнымі блінамі, прыгатаванымі клапатлівымі рукамі бібліятэкараў.