Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

28.02.2020г. Бібліятэчны калейдаскоп “Узрост нам не перашкода”


У  філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў Бібліятэчны калейдаскоп “Узрост нам не перашкода”. У час правядзення мерапрыемства ўдзельнікам прапанавалі навінкі перыядычных выданняў, цікавыя літаратурныя гульні, конкурсы і віктарыну. Сустрэча прайшла з добрым настроем, вясёлымі песнямі і шчырай усмешкай на твары.