23.04.2020г. Экалагічная інфармхвілінка “Лёс Зямлі - наш лёс”

Да Міжнароднага дня Зямлі, які адзначаецца ў свеце 22 красавіка і прысвечаны міжнародным пытанням экалогіі, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага падрыхтавалі экалагічную інфармхвілінку “Лёс Зямлі - наш лёс”, на якой распавялі аб праблемах экалогіі, абароне Зямлі ад забруджвання, неабходнасці зберагчы прыгажосць нашай планеты.