06.05.2020г. Кніжная выстава "Вясёлая азбука"

6 мая 2020г. ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” была арганізавана кніжная выстава “Вясёлая Азбука”, прысвечаная 80-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Ліпскага. Пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Няхай яго слова шчырасці і дабра жыве ў сэрцах дзяцей і дарослых!