08.05.2020г. Гучныя чытанні “Подзвіг, які ўвайшоў у стагоддзі”


9 мая 1945 года. Усё далей і далей ад нас гэтая дата. Да абласнога Дня Памяці “Гімн Перамозе” ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Подзвіг, які ўвайшоў у стагоддзі”. Творы Пятруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Пятра Глебкі, Янкі Купалы, Анатоля Вярцінскага, Булата Акуджавы былі прачытаны з вялікім натхненнем і пачуццём. Разам з вучнямі творы чытала Анісеня Вольга Мікалаеўна,  класны кіраўнік 9 класа.