05.08.2020г. Краязнаўчая гадзіна "Што вы ведаеце пра сваю мясцовасць?"


Для ўдзельнікаў спартыўна-аздараўленчага лагера “Алімпіец” бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла краязнаўчую гадзіну “Што вы ведаеце пра сваю мясцовасць?” Пад час гутаркі дзеці змаглі даведацца пра гісторыю заснавання аг. Пагранічны, сумесна пералічылі назвы вёсак, якія знаходзяцца паблізу і назвы вуліц аграгарадка. Бібліятэкар расказала прысутным ў гонар якой сям’і мае назву вуліца Цівунчык-Арловых. Пазнаёміла з гісторыяй заснавання вёскі Клепачы і  з кнігамі, у якіх можна знайсці падрабязныя звесткі.