03.12.2020г. Выстава творчых работ “Цуды рукатворныя”

3 снежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў і Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь. Гэты дзень праходзіць пад знакам міласэрнасці і клопату аб гэтай категорыі грамадзян.
Важная роля ў рэабілітаціі людзей з абмежаванымі магчымасцямі належыць тэрапіі сродкамі мастацтва. Занятки мастацкай творчасцю – гэта самы лепшы метад фармиравання пазітыўнай асобы, які дазваляе пазбегнуць манатоннасці і аднастайнасці ў ажыццяўленні рэабілітацыйных практыкаванняў, дае магчымасць чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі павысіць свой статус.


“Цуды рукатворныя” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага сумесна з супрацоўнікамі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў Тэрытарыяльнага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна арганізавана выстава творчых работ дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”, які працуе пры бібліятэцы, і прысвечана Міжнароднаму дню інвалідаў – 3 снежня. Удзельнікі клуба – наведвальнікі аддзялення дзённага прабывання інвалідаў Бераставіцкага ТЦСАН. Кожны экспанат выставы прыгожы і ўнікальны. Фотаздымкі гэтых творчых работ можна паглядзець  на анлайн-выставе “Цуды рукатворныя”.