01.12.21г. Дыялог “Жыццё варта таго, каб жыць”

У філіяле "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам быў арганізаваны дыялог "Жыццё варта таго, каб жыць". Мэтай сустрэчы стала прыцягненне ўвагі падлеткаў да праблемы распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі і яе наступствах, аб існуючых эфектыўных спосабах прафілактыкі і фарміраванні навыкаў бяспечных і адказных паводзін у грамадстве.