11.12.2021г. Гадзіна літаратурнага партрэта “Нязгасная зорка на беларускім небасхіле”

Да 130-годдзя з дня нараджэння Максіма Багдановіча бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла гадзіну літаратурнага партрэта “Нязгасная зорка на беларускім небасхіле”. На працягу сустрэчы гучалі вершы Максіма Багдановіча, якія ўдзельнікі мерапрыемства чыталі ўслых. Бібліятэкар нагадала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, асаблівая ўвага была засяроджана на зборнік паэта “Вянок”. Малодшым удзельнікам даспадобы прыйшлася вершаваная казка “Мушка – зелянушка і камарык – насаты тварык”.