01.09.2022г. Першы ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню” для вучняў 10-га класа ў Вялікабераставіцкай сярэдняй школе

 Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Д.З.Лагада правяла для вучняў 10-га класа сярэдняй школы ў Вялікай Бераставіцы першы ўрок “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, прысвечаны Году гістарычнай памяці. Мэтай ўрока было выхаванне ў школьнікаў павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, фарміраванне ў вучняў аб’ектыўнага ўяўлення  пра ўклад беларускага народа ў вялікую Перамогу, пра гераічную спадчыну, пра генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, фарміраванне грамадзянскай пазіцыі школьнікаў, пачуцця прыналежнасці да свайго краю, народа. Аб усім гэтым гаварылася ў выступленні бібліятэкара перад старшакласнікамі.