Паважаныя чытачы! Пры Бераставіцкай раённай бібліятэцы дзейнічае праграма “Дыстанцыйная прававая дапамога насельніцтву” для малазабяспечаных грамадзян. Кожны другі аўторак месяца Вы маеце магчымасць атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю на хвалюючыя Вас пытанні.

Летка Іван Антонавіч

Нарадзіўся 14 чэрвеня ў 1935 г. у г. п. Вялікая Бераставіца ў сялянскай сям’і. Бацька, Антон Васілевіч, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, ваяваў на франтах першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1919 калчакаўцамі быў прыгавораны да расстрэлу, але ў апошні момант прысуд адмянілі. У Расію з Гродзеншчыны Летка ўцёк разам са сваёй будучай жонкай Соф’яй Васілеўнай, каб там ажаніцца. У 1925 сям’я А. Леткі вярнулася на Гродзеншчыну, у в. Бадзюкі. Хаты ўласнай не было, жылі ў зямлянцы. З паўгектара ўласнай зямлі сям’я, у якой на той час было васьмёра дзяцей, пракарміцца не магла, таму бацька наймаўся парабкам. Бацькі былі адукаваныя, шмат чыталі, мелі сваю бібліятэку, якая ў час вайны разышлася па людзях. У Масалянах нарадзіўся апошні ў іх сям’і сын Іван. Маці, якой тады ўжо было 44 гады, пасля родаў хварэла і неўзабаве памерла. У 1941 годзе загінуў бацька. Хлопчык застаўся сіратой. У 1944 пайшоў у першы клас Масалянскай сямігодкі. У 5-м класе захварэў рэўматызмам, цэлую чвэрць лячыўся ў шпіталі і быў пакінуты на другі год. За лета падрыхтаваўся самастойна, здаў экзамены за 5-ы клас і ў 6-ы пайшоў разам з усімі. У 1954 скончыў Масалянскую СШ і паехаў у Маскву да брата. Вучыўся ў медыцынскім вучылішчы. Адтуль прызваны ў Савецкую Армію. Дэмабілізаваўшыся, працаваў грузчыкам на бетонным заводзе ў Маскве, мулярам-дэкаратарам у Цэнтральным тэатры Савецкай Арміі, кавалём на аўтазаводзе імя Ліхачова. У 1961 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута і ў 1967 паспяхова абараніў дыплом. Вучобу сумяшчаў з працай на заводзе. З 1971 працаваў майстрам, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці, начальнікам участка, інжынерам па кадрах.. З 1985 на пенсіі. Узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы, медалём.
Цяга да паэтычнага слова, да народнай песні абудзілася ў І. Леткі ў раннім маленстве. Першы яго верш “На радзіме” апублікаваны ў газеце “Чырвоная змена” (1959), пасля чаго яго вершы сталі часта з’яўляцца на старонках беларускіх перыядычных выданняў, гучаць па радыё. У 1960 у часопісе “Полымя” надрукавана падборка вершаў з прадмовай Р. Бярозкіна. Аўтар зборнікаў паэзіі “Тры крокі да сонца”, “Тры верасні”, “Грамы на зімоўцы” і інш. Хараство прыроды, паэтызацыя стваральнай працы, гісторыя і сучаснасць — асноўныя матывы лірыкі паэта. Яркая метафарычная вобразнасць спалучаецца ў яго апавядальна-спакойным рытмічным ладам. У паэме “Каліноўцы” створаны вобразы гераічных удзельнікаў паўстання 1863—1864 гг. Памёр паэт 23 жніўня 1999 года.

Бібліяграфія:

 Артыкулы пра Івана Летку

1.Беларускія пісьменнікі: Бібліягр. слоўнік. У 6 т. Лазарук—Перкін / Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Рэспублікі Беларусь, Беларус. Энцыкл.; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 30—31.
2.Яны нарадзіліся на Бераставіччыне // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Бераставіцкага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — С. 536.

Паэзія:

Летка, І. Бераставіцкі бальшавік: паэзія / Іван Летка // ЛіМ. — 1981. — 7 жн. — С. 6.
Летка, І. Вячэрняя змена; На глыбах бетону; Лясы; Першы снег: паэзія / Іван Летка // ЛіМ. — 31 жн. — 1984. — С. 4.
Летка, І. “Жывуць драпежныя звяры...”: паэзія / Іван Летка // Полымя. — 1967. — № 6. — С. 11.
Летка, І. Ільіча я ведаю жывога: паэзія / Іван Летка // Чырвоныя лісткі календара. — Полымя. — № 4. — 1966. — С. 9.
Летка, І. Край васільковага лета.../ Іван Летка // ЛіМ. — 26 жніўня 1959. — С. 6.
Летка, І. Лётаюць сэрцы / Іван Летка  // ЛіМ. — 20 ліпеня 1959. —С. 5.
Летка, І. Мастаўляны: паэзія / Іван Летка // Беларускі каляндар. — 1971. — С. 13.
Летка, І. На радзіме: паэзія / Іван Летка // Чырвоная змена. — 12 лютага. 1959. — С. 8.
Летка, І. Пейзажы: паэзія / Іван Летка // Гродзенская праўда. — 26 верасня. — 1964. — С. 11.
Летка. І. Сокал: паэзія / Іван Летка // Полымя. —  № 7. — 1960. — С. 8.
Летка, І. Спадчына: паэзія / Іван Летка // Полымя. — 1981. — № 6. — С. 9.