Значимые события 2016

15.02.2016 г.
 На пагранічнай заставе "Семёновка" бібліятэкар філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка"  з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Юный друг пограничника" сумесна з работникам філіяла «Макараўскі цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці» ладзіла вечар-сустрэчу "Афганістан баліць у маёй душы ...», прысвечаны дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта вечар-сустрэча з воінамі-афганцамі, якія ў цяперашні час жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы: Барцэвіч Іосіф Браніслававіч і Раманчук Казімір Лявонцьевіч. Яны ахвотна пагадзіліся выступіць перад удзельнікамі мерапрыемства, расказалі пра сваю службу ў Афганістане, пра тыя праблемы і цяжкасці з якімі ім давялося сутыкнуцца, акрамя таго прысутныя даведаліся аб гістарычных фактах пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане.  Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых на афганскай вайне і запалілі ў іх гонар "свечку памяці". У пацверджанне сваіх успамінаў воіны-афганцы паказалі свае «дэмбельскія» альбомы з фотаздымкамі з месца службы. Шмат было пытанняў з боку прысутных, на якія яны атрымалі змястоўныя адказы. Воіны - афганцы падзякавалі ўсім за запрашэнне, за арганізацыю мерапрыемства, пажадалі вайскоўцам быць мужнымі, смелымі, з гонарам і годнасцю несці службу па ахове дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.

02.03.2016 г.  
   “Бераставіччына літаратурная” – пад такой назвай бібліятэкары Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага арганізавалі творчую сустрэчу з мясцовымі літаратарамі для навучэнцаў Бераставіцкага сельскагаспадарчага ліцэя. На сустрэчу запрасілі бераставіцкую паэтэсу Святлану Валянцінаўну Пракопік і пісьменніка  і краязнаўца Мікалая Іванавіча Пацэнку. Запрошаныя госці пазнаёмілі дзяцей са сваёй творчасцю, расказалі цікавыя гісторыі са свайго жыцця. Святлана Пракопік прачытала прысутным свае новыя вершы. М.І. Пацэнка прадставіў свае кнігі, падзяліўся сваімі творчымі планамі на будучае і як супрацоўнік ДУК "Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы" запрасіў навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя наведаць яго. Бібліятэкары падрыхтавалі кніжную выставу “Светлана Прокопик: Я вам дарю свою любовь”, якая была прысвечана старонкам творчай біяграфіі паэтэсы. Пытанні да аўтараў, якія задавалі ўдзельнікі імпрэзы, былі актуальнымі і цікавымі. Сустрэча прайшла ў цёплай, жывой атмасферы.

12.03.2016г.
 У Вялікай Бераставіцы святкавалі Масленіцу. Работнікі філіяла "Пагранічная сельская бібліятэка" у складзе вакальнай групы філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Пагранічны прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве.



18.03.2016г.

  Па традыцыі з пачаткам вясновых школьных канікул пачынаецца Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі. Вось і сёлета ўрачыстае адкрыццё яго, якое па традыцыі ладзяць супрацоўнікі філіяла "Дзіцячая бібліятэка" сумесна са школьнай бібліятэкай, прайшло як тэатралізавана-гульнявое свята пад назвай "Мир волшебный, мир чудесный".

  30.03.2016г.
     «Казачная вясёлка» пад такой назвай адбылася прэзентацыя навінак дзіцячых кніг у філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка". Кожны маленькі чытач можа знайсці на паліцы кнігі, якія раскажуць пра чалавечыя каштоўнасці, навучаць быць спагадлівымі, шчырымі, навучаць разважаць і падкажуць, як паводзіць сябе ў жыццёвых абставінах.


01.04.2016г.
      У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў  паэтычны вечар Дзяшко Яўгеніі Сцяпанаўны  пад назвай “Солнце, весна, любовь...” . На мерапрыемства завіталі прыхільнікі творчасці Яўгеніі Сцяпанаўны. Яўгенія Сцяпанаўна расказала пра сябе, пра сваю творчасць, прачытала свае вершы.



06.04.2016г.
   У рамках раённай акцыі "Беражыце кнігу — крыніцу ведаў!" работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі выязное тэатралізаванае прадстаўленне "Мир волшебный, мир чудесный" для вучняў ДУА "Малабераставіцкая агульнаадукацыйная сярэдняя школа".
08.04.2016г.
    "Шлях да здароўя" — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў Дзень здароўя, прысвечаны Сусветнаму дню здароўя, які адзначаецца 7 красавіка. У рамках Дня здароўя для інвалідаў, ўдзельнікаў клуба "Прамень надзеі", супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі і правялі прафілактычна-аздараўленчы час "Азбука здароўя ці правілы на ўсё жыццё", падчас якога напомнілі ўдзельнікам мерапрыемства асноўныя правілы і прынцыпы здаровага ладу жыцця. Спачатку бібліятэкары прапанавалі прысутным лёгкую фізічную размінку, затым удзельнікі імпрэзы адказалі на пытанні віктарыны "Калейдаскоп здароўя".

14.04.2016г.
    У рамках раённай акцыі "Беражыце кнігу — крыніцу ведаў!" работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага падрыхтавалі і правялі выязное тэатралізаванае прадстаўленне "Свет чароўны, свет цудоўны" для вучняў ДУА "Гімназія аг.Пагранічны".
           

21.04.16г.
           У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага адбылася сустрэча з гродзенскімі паэтамі “Пад ветразем паэзіі” ў рамках абласнога тура грамадзянскай паэзіі “Пад мірным небам Беларусі”. З уступным словам выступіла дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч. Людміла Кебіч, Дзмітрый Радзівонаў, Пётр Смолка і маладая паэтэса Вікторыя Смолка пазнаёмілі прысутных са сваёй творчасцю, прадставілі ім свае новыя вершы, падзяліліся з удзельнікамі сустрэчы сваімі творчымі планамі і праектамі і адказалі на пытанні.

26.04.2016 г.

30 гадоў мінула з той пары, калі адбылася аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. 17 дзяржаў Еўропы пацярпелі ад яе вынікаў. А найвялікшы цяжар прыйшоўся на нашу Беларусь: была забруджана амаль чвэрць яе тэрыторыі, больш 70% радыёнуклідаў асела на беларускай зямлі.   Па традыцыі ў Дзень Чарнобыльскай трагедыі ў райбібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Боль Чарнобыля: урокі праз 30 гадоў”. У рамках Дня інфармацыі адбыўся экалагічна-пазнавальны час “Пакуль Чарнобыль у душу глядзіць”, на якую запрасілі  вучняў 9-х класаў. Бібліятэкар расказала дзецям аб аварыі на Чарнобыльскай АЭС 26 красавіка 1986 года і наступствах гэтай аварыі у Беларусі. 
Прадоўжыў Дзень інфармацыі гадзіна экспрэс-інфармацыі “Чарнобыль – глабальная катастрофа”, на якой бібліятэкар коратка расказала навучэнцам ліцэя аб радыялагічнай сітуацыі на тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і ў  вобласці і раёне, а пасля гэтага адбыўся прагляд відэафільма “Чарнобыльскія джунглі”. 
         А мастацкі калейдаскоп “Свет не павінен забыць пра Чарнобыль (Чарнобыль у мастацтве)” пазнаёміў вучняў 9-х класаў  з творамі беларускіх мастакоў,  прысвечаных тэме Чарнобыльскай трагедыі.

02.05.2016 г.
       Вучні нядзельнай школы пры мясцовым храме на чале са сваім кіраўніком Турок Л. А. працавалі над пастаноўкай дзвюх невялікіх казак для батлеечнага тэатра: “Велікоднае яйка” і “Грушавае дрэва”. Рэпетыцыі пастановак казак праходзілі ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”. У прадстаўленні выкарыстоўвалі батлейку з лялькамі, якую пазычыў ДУК “Бераставіцкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”; некаторую частку лялек для пастановак зрабілі бацькі навучэнцаў і супрацоўнікі бібліятэкі.
       І вось 2 мая адбылося выступленне маленькіх акцёраў спачатку ў мясцовым храме, дзе іх  з замілаваннем сустрэлі прыхаджане. Акрамя пастановак гучалі вершы і песні, Турок Л.А. расказала гісторыю ўзнікнення батлеечнага тэатра. Другое выступленне прайшло ў гімназіі, дзе многія вучні упершыню пазнаёміліся з гэтым відам народнай творчасці. Удзельнікі атрымалі падарункі ад а.Сергія, настаяцеля храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.
     
04.05.2016 г.

      У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле "Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка" прайшлі літаратурныя чытанні “Людзі, на хвілінку ўстаньце!”,   прымеркаваныя да святкавання Дня Перамогі. У мерапрыемстве прынялі ўдзел Сайко І.В. – намеснік дырэктара  і Цыдзік А.В. – настаўнік ДУА "Кватарскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад  - базавая школа".  Госці мерапрыемства чыталі для дзяцей вершы, урыўкі з твораў  беларускіх аўтараў аб мужнасці, гераізме і подзвігах. 

04.05.2016 г.

     У межах абласной акцыі "Чытаем разам" у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла гадзіна памяці “Пакуль мы памятаем, мы жывыя”.Чарговае мерапрыемства акцыі было прымеркавана да Дня Перамогі. На гэты раз прысутныя чыталі творы ваеннай тэматыкі на беларускай мове. На мерапрыемства былі запрошаны старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І, намеснік старшыні СВК “Цецяроўка”  Некала М.А. і вучні 4 класа Пагранічнай гімназіі з класным кіраўніком Конік Л.В.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Гераізм, трагедыя, памяць”, дзе наведвальнікі маглі пазнаёміцца з выданнямі аб Вялікай Айчыннай вайне. 


04.05.2016 г.
      В филиале «Конюховская интегрированная сельская библиотека»  прошло мероприятие, организованное в рамках областной акции «Читаем вместе», посвящённое теме «Великая Отечественная война в белорусской поэзии и прозе». На встречу с учениками начальных классов были приглашены председатель Конюховского сельского исполнительного комитета Ятель И.Б., управляющая делами Конюховского сельского исполнительного комитета Заневская Л.Н., заведующий филиала по культурно – досуговой деятельности аг.Конюхи Гуж С.Ю. 

04.05.2016 г.
Па традыцыі напярэдадні Дня Перамогі ў раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “Подзвігу народа жыць у вяках”. Распачаў Дзень інфармацыі паэтычны марафон “Чытаем вершы аб Вялікай Айчыннай вайне!” у рамках абласной акцыі “Чытаем разам!”. На мерапрыемства запрасілі прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў раёна і вучняў 9-х класаў сярэдняй школы. “Ніхто не забыты, нішто не забыта” – гэтымі словамі бібліятэкары пачалі паэтычны марафон і напомнілі прысутным аб тым, што гераічнае мінулае нашай краіны навекі застанецца ў народнай памяці. І гэта пацвярджаюць творы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Дырэктар Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы А.М. Галавач, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ І.А. Крывапляс, дырэктар раённай бібліятэкі Т.Д. Марцішэвіч разам з вучнямі прачыталі вершы і ўрыўкі з твораў беларускіх аўтараў, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. У іх выкананні прагучалі вершы А. Пысіна, Г. Бураўкіна, П. Панчанкі, А. Куляшова, П. Глебкі і многіх другіх і ўрыўкі з твораў В. Быкава, С. Алексіевіч, А. Карпюка і інш. Затым слова ўзяла бераставіцкая паэтэса Святлана Пракопік і прачытала свае вершы, прысвечаныя вайне. Усе прысутныя актыўна ўдзельнічалі у віктарыне па ваенных творах беларускіх пісьменнікаў і прадэмастравалі добрыя веды беларускай літаратуры.    
    

05.05.2016 г.
   На базе філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства прысвечанае тэме "Вялікая Айчынная вайна ў беларускай паэзіі і прозе". Была арганізавана кніжная выстава “Прачытай кнігу пра вайну”. Чыталіся  вершы пра вайну, урыўкі з твораў В.Быкава, С.Алексіевіч, П. Панчанкі. Прысутныя прагледзелі дакументальны фільм “Мы помним. Дети – герои войны”. 

05.05.2016 г.
    У філіале “Лішкаўская сельская бібліятэка” у рамках абласной акцыі "Летапіс вялікага подзвігу", прайшла гадзіна літаратурнага чытання – рэквіем пад назвай “Боль вайны адгукаецца ў сэрцах”.  Да мерапрыемства была аформлена кніжная выстава “Праз горыч страт да Перамогі”, якая складалася з пяці паліц: “Славім вялікі подзвіг”, “Будзе вечнай аб героях памяць”, “А дзень той помніцца і зараз”, “Наш раён у гады Вялікай Айчыннй вайны”, “Беларускія пісьменнікі пра вайну”. На мерапрыемства былі запрошаны: старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Яталь І.Б., начальнік пагранічнай заставы “Сяменаўка” Дайлідка В.С., а таксама юныя чытачы бібліятэкі, якія з задавальненнем ўдзельнічалі ў мерапрыемстве.
   

06.05.2016 г.
У рамках фестываля праваслаўнай культуры “Кладезь” у чытальнай зале  філіяла “Дзіцячая бібліятэка” адбылася сустрэча педагога, інокіні Мінскага Свята – Елізавецінскага манастыра Нінай Загорскай з вучнямі 5 "Б" класа  Вялікабераставіцкай сярэдняй школы на тэму “Сіла добрага слова”. У займальнай і даступнай форме інокіня размаўляла з дзецьмі аб духоўным жыцці і адказнасці чалавека за свае словы і ўчынкі, пра ўзаемаадносіны з бацькамі.

12.05.2016 г.
“Праваслаўныя святыя Беларусі” – пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшла лекцыя, якую прачытала Шчарбакова Наталля Іванаўна, выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, ў рамках фестывалю праваслаўнай культуры “Кладзесь”. Фестываль праводзіцца ў Беларусі з 2008 г.  і дае магчымасць дакрануцца да праваслаўнай духоўнай скарбніцы і культуры. 5 мая 2016 г. адбылося адкрыццё фестывалю “Кладзесь” у Вялікай Бераставіцы. На лекцыі прысутнічалі супрацоўнікі раённай бібліятэкі, работнікі Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы, удзельнікі аматарскага аб’яднання “Паклічу сяброў”, які працуе на базе раённай бібліятэкі, чытачы бібліятэкі, а таксама іншыя жыхары гарадскога пасёлка. Лектар пазнаёміла прысутных з імёнамі і жыццём беларускіх падзвіжнікаў, якія праславіліся сваёй цудатворнай дзейнасцю: свяціцель Міна, епіскап Полацкі, свяціцель Кірыла Тураўскі, прападобны Ялісей Лаўрышэўскі, свяціцель Сімяон Полацкі і многія іншыя. Завяршылася сустрэча віктарынай, на пытанні якой адказалі удзельнікі мерапрыемства.

27.05.2016г.
У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў краязнаўчая гадзіна «Храм пад залатымі купаламі». У госці быў запрошаны свяшчэннік Алекшыцкай царквы Пакрова Прасвятой Багародзіцы айцец СергійУдзельнікі мерапрыемства даведаліся аб цікавай гісторыі храма. Напрыканцы краязнаўчага часа прысутныя пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй «Храм пад залатымі купаламі».


27.05.2016 г.
    Табе, застава, пяём мы славу!” пад такой назвай прайшло мерапрыемства на пагранзаставе "Сямёнаўка", прысвечанае Дню Пагранічніка. Гэта была гульнёва-забаўляльная канцэртная праграма, якую падрыхтавалі для ваенаслужачых удзельнікі аматарскага аб’яднання “Юный друг пограничника”, якое працуе пры філіяле “Лішкаўская сельская бібліятэка” сумесна з работнікамі філіяла "Макараўскі цэнтр дасугавай дзейнасці". Адкрылася яно ўрачыста пад гімн Рэспублікі Беларусь. На ўрачыстай цырымоніі былі ўзнагароджаны лепшыя ваенаслужачыя і госці. Ганаровую грамату ад Гродзенскай пагранічнай групы за сумесную працу атрымала і кіраўнік аб’яднання бібліятэкар Зоя Хлебнікава. Напрыканцы   адбыўся святочны канцэрт і дыскатэка з гульнёвай праграмай. Ваенаслужачыя з нагоды свайго прафесійнага свята арганізавалі для ўсіх гасцей салодкі стол, чым вельмі парадаваў прысутных.


01.06.2016 г.
Супрацоўнікі філіяла “Дзіцячая бібліятэка” прынялі актыўны ўдзел у раённым свяце "Планета дзяцінства". Традыцыйна падчас правядзення святочнага мерапрыемства ў гарадскім парку для хлопчыкаў і дзяўчынак на тэматычнай пляцоўцы “Юны эрудыт” праводзіліся разнастайныя віктарыны, конкурсы, гульні, загадкі. У канцы мерапрыемства дзеці атрымалі падарункі.


01.06.2016 г.
У Вялікай Бераставіцы стартаваў праект "Чытальная зала пад адкрытым небам", арганізатарам якога стала Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага. Асноўная мэта пректа – стымуляванне зацікаўленасці грамадзян да кнігі і чытання, далучэнне да чытання дзяцей і падлеткаў. Чытальная зала пад адкрытым небам уяўляе сабой "перасоўную бібліятэку", якая прапануе ўсім жадаючым апошнія выпускі часопісаў і газет, самыя папулярныя выданні па дызайну інтэр’ера, садаводству, кулінарыі, навінкі сучаснай мастацкай  і дзяцячай літаратуры, займальныя дзіцячыя энцыклапедыі, дзіцячыя часопісы, кніжкі-размалёўкі і інш. Падчас дзейнасці Чытальнай залы  будуць прадстаўлены тэматычныя выставы.
Чытальная зала пад адкрытым небам размясцілася ў скверы, у цэнтры гарадскога пасёлка і працуе з панядзелка да пятніцы з 10.00 да 12.00 і з 16.00 да 18.00 з улікам умоў надвор’я.


05.06.2016г. 
     У аграгарадку Пагранічны прайшло мерапрыемства "Пагранічны звон", арганізаванае мясцовай царквой, сельскім Саветам, СВК, і работнікамі ўстаноў культуры, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельскага Савета. 5 чэрвеня дзень памяці святой Ефрасінні Полацкай, а царква ў аграгарадку Пагранічны носіць імя гэтай беларускай святой. Падчас мерапрыемства адбылося асвячэнне і ўзвядзенне купала званіцы і крыжа на храме, які будуецца ў аграгарадку. У праграме свята была сустрэча арцыбіскупа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія каля дзеючай царквы, літургія, затым хрэсны ход да храму, малебен, асвячэнне і ўстаноўка купала званіцы і крыжа. Затым адбыўся вялікі святочны канцэрт, у якім удзельнічалі работнікі філіялаў "Пагранічная сельская бібліятэка", "Кваторская інтэграваная сельская бібліятэка" прынялі актыўны ўдзел. На працягу мерапрыемства дзейнічала выстава старажытных кніг і абразоў XIX стагоддзя, арганізаваная Музеем Вавёркі і філіялам "Пагранічная сельская бібліятэка".

10.06.2016 г.
      У аграгарадку Канюхі прайшло свята дзяцінства арганізаванае філіялам "Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" і філіялам "Лішкаўская сельская бібліятэка" сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы. У святочна-гульнявой праграме прынялі актыўны ўдзел як дзеці, так і дарослыя. Дзеці змаглі ўявіць сябе сараканожкай, пчалой Маяй, павучком і мурашкай, сустрэліся з клоунам Клёпай, адгадвалі загадкі і г.д.

15.06.2016 г.
        У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Чытаем разам” да 175-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшка. У чытаннях акрамя самых актыўных чытачоў бібліятэкі прынялі ўдзел старшыня Пагранічнага сельскага Савета Козел І.І., намеснік старшыні СВК “Цецяроўка” па ідэалагічнай рабоце Некала М.А. Была арганізавана тэматычная выстава: “Шляхам праўды”, на якой былі прадстаўлены кнігі аб жыцці і дзейнасці Э.Ажэшкі і яе творы. Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з жыццёвым і творчым шляхам вядомай пісьменніцы, а таксама з яе літаратурнай спадчынай. Мерапрыемства было змястоўным і цікавым, кожны выказываў свае каментарыі і водгукі аб прачытаных кнігах.


16.06.2016 г.
         У рамках абласной акцыі "Чытаем разам" да 175-годдзя з дня нараджэння Э.Ажэшка  ў філіяле "Алекшыцкая сельская бібліятэка"  прайшлі чытанні твораў Э.Ажэшка. Дзеці прышкольнага лагера ДУА "Алекшыцкая сярэдняя школа" пазнаёміліся з творчасцю пісьменніцы і яе біяграфіяй, правялі электронную экскурсію ў дом-музей Элізы Ажэшкі ў Гродне. Напрыканцы мерапрыемства прачыталі ўрыўкі з твора "Хам".

26.06.2016г.
26 чэрвеня аграгарадок Вялікія Эйсманты, прыгожы і па-святочнаму прыбраны, прыняў гасцей V раённага адкрытага фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”, які знаёміць з лепшымі здабыткамі польскай культуры, дэмаструе еднасць і дабрасуседства ў адносінах усіх нацыянальнасцей, якія пражываюць на гасціннай эйсмантаўскай зямлі.
Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В. М. Кавалеўскага па традыцыі прыняла актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю.  Супрацоўнікі бібліятэкі правялі прэзентацыю кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Вялікія Эйсманты: повязь часоў”, якая пазнаёміла гасцей свята з гісторыяй фэсту, мінулым і сучаснасцю мястэчка Вялікія Эйсманты, славутымі людзьмі эйсмантаўскага краю, а таксама стала фонам выступлення народнага тэатра гульні “Анфас” Квасоўскага цэнтра культуры Гродзенскага раёна. Акрамя гэтага бібліятэкары арганізавалі прэм’еру новых паштовак, аўтарам якіх з’яўляецца выкладчык мастацкага аддзялення Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў Андрэй Втарушын. Паштоўкі прысвечаны 5-гадоваму юбілею фестывалю польскай культуры і побыту. “Эйсмантаўскі фэст".


19.08.2016г.
У  Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага адбыўся рэлігійна-этнаграфічны калаж “Тры Спаса – тры свята ў гонар Ісуса Хрыста”, прысвечаны святу Спаса - Пераўтварэння Божага, якое адзначаецца праваслаўнай царквой 19 жніўня. На мерапрыемства запрасілі наведвальнікаў дзённага прабывання маладых інвалідаў, якое працуе на базе дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Бераставіцкага раёна”. Спачатку бібліятэкар Ірына Рожка коратка пазнаёміла прысутных з Евангельскім апавяданнем пра Пераўтварэнне Ісуса Хрыста, гісторыяй свята Спаса і традыцыях святкавання Яблычнага Спаса. Затым удзельнікі імпрэзы прынялі ўдзел ў конкурсах, адказалі на пытанні віктарыны, спявалі разам песні. У канцы мерапрыемства бібліятэкары пачаставалі гасцей яблыкамі і цукеркамі.

26.08.2016 г.
    У філіяле “ Лішкаўская сельская бібліятэка” у пачатку лета быў аб’яўлены конкурс “Цудоўна з кнігай лета правядзём” на лепшага чытача ў час канікул. У ім прынялі ўдзел амаль усе дзеці: хто пастаянна пражывае, а таксама часовыя, хто адпачываў у бабуль. 26 жніўня сабраліся ў бібліятэцы, каб вызначыць пераможцаў конкурсу. Усе чытачы вельмі добра справіліся з умовамі конкурсу, шмат чыталі рознай літаратуры, як праграмнай так і на вольную тэму. Вельмі часта наведвалі бібліятэку, акрамя таго ўдзельнічалі ў мерапрыемствах, якія праводзіліся ў час летніх канікул. У якасці падарунка была арганізавана экскурсія на пагранічную заставу “ Сямёнаўка”. Гэтае мерапрыемства заўсёды праходзіць вельмі цікава і ўражвае сваёй непаўторнасцю. Асабліва захапляюча яно для тых, хто першы раз пабываў на дзяржаўнай мяжы, прайшоў па кантрольна-следавой паласе і апынуўся на заставе ў жывапісным лясным масіве. Вельмі не хацелася развітвацца з заставай.  Па дарозе ў Лішкі ішлі бурныя абмеркаванні ўбачанага і пачутага, ніхто не хаваў пачуцці. Экскурсія ўдалася і запомніцца ўсім надоўга. 


02.09.2016 г.
У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках абласной маладзёжнай акцыі “Время идей — время выбора” адбыўся адкрыты дыялог з актывістамі раённага грамадскага аб’яднання “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”. У ходзе дыялога абмяркоўваліся пытанні, якія тычацца выбараў ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага схода Рэспублікі Беларусь шостага склікання. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць у чытальнай зале пазнаёміцца з кніжнай выставай “Насустрач выбарам”, для ўсіх удзельнікаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.

06.09.2016 г.
     У рамках Тыдня беларускага пісьменства работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для вучняў 10-х класаў літаратурна-гістарычны калаж “Жывое ў вяках беларускае слова – народа душа і народа хвала...”, падчас якога школьнікам напомнілі аб асноўных старонках гісторыі ўзнікнення і станаўлення пісьменства на Беларусі і пазнаёмілі з вершамі беларускіх пісьменнікаў, прысвечанымі роднай беларускай мове.   

08.09.2016г.
    У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка" у рамках абласной акцыі «Чытаем разам» прайшла літаратурна-паэтычная гадзіна «Жывая памяць пра песняроў беларускіх», прысвечаная класікам беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа.

15.09.2016 г.
       У філіяле «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» да Дня бібліятэк прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй «Нам 65». У гэты дзень чытачоў чакала разнастайная і займальная праграма. Падзеяй дня стала фотавыстава «Як гэта было», дзе наведвальнікі маглі ўспомніць цікавыя моманты з жыцця бібліятэкі. Бібліятэкар разам з актывістамі бібліятэкі правяла акцыю «Бібліятэка дзень за днём».
15.09.2016 г.
15 верасня Бераставіцкая раённая бібліятэка запрасіла сваіх чытачоў на “BiblioSumerki - 2016” – “Слова скрозь час і прастору”. Мерапрыемства бібліятэкары прысвяцілі Дню бібліятэк Беларусі. Наведвальнікаў бібліятэкі запрасілі на прэзентацыю выставы творчых работ супрацоўнікаў бібліятэкі Таццяны Петрулевіч і Нэлы Улявічус “Дзівосы вышыўкі”. 
Экскурсія па бібліятэцы “У кніжных лабірынтах” пазнаёміла маладых інвалідаў, наведвальнікаў аддзялення дзённага прабывання інвалідаў раённага сацыяльнага цэнтра, з бібліятэкай, з кніжным фондам. Супрацоўнікі бібліятэкі правялі для іх майстар-клас па вырабу закладак для кніг.
Гістарычнае рандэву “З глыбі стагоддзяў” прадоўжыла знаёмства наведвальнікаў бібліятэкі з гістарычным мінулым бібліятэк. Госці бібліятэкі пазнаёміліся з літаратурай, прадстаўленай на кніжна-ілюстрацыйнай кампазіцыі “Памяць чалавецтва”, прысвечанай Дню бібліятэк Беларусі – 15 верасня.
Для ўсіх жадаючых авалодаць тэхнікай вырабу з газетнай бумагі народны майстар Алена Сталярэўская правяла майстар-клас і пазнаёміла прысутных са сваімі творамі, прадстаўленымі на выставе “Чараўніцтва сваімі рукамі”.
Увесь час у бібліятэцы гучала цудоўная музыка. Завяршылася імпрэза у “начным кіназале” сумесным праглядам дакументальнага фільма “Страчаныя скарбы Александрыйскай бібліятэкі”.

10.2016г.
 В польском городе Люблин прошел форум по поиску партнеров в рамках Программы трансграничного сотрудничества «Польша-Беларусь-Украина» 2014-2020 гг. Участие в нем приняли представители Музея Белки и Берестовицкой районной библиотеки имени О.М.Ковалевского.


29.10.2016 г.
       Філіял «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Канюхі правялі музычна–забаўляльную праграму «Однажды в сказке».

Злосная вядзьмарка пераўтварыла ўсіх дзяцей у жудасных пачвараў і, каб стаць зноў хлопчыкамі і дзяўчынкамі, дзецям давялося прайсці шмат выпрабаванняў. На сваём шляху яны сустракалі Кашчэя, бабу Ягу, Чорта, Кікімару і толькі дзякуючы казкам злыя чараўніцтва былі зняты. Дзецям было вельмі весела і цікава.

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Бераставіцкая зямля — вачамі гісторыкаў і краязнаўцаў", прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння В.М.Кавалеўскага
   Адбылася міжнародная навуковая канфе­рэнцыя “Бераставіцкая зямля – вачамі гісторыкаў і краязнаўцаў”, прысвечаная 215-годдзю з дня нараджэння В.М. Кавалеўскага.У канференцыі прымалі ўдзел работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага, навукоўцы кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных дысцыплін ГрДУ імя Я. Купалы, гісторыкі, краязнаўцы Музея Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы. Удзел у канферэнцыі прынялі госці з Літвы – дырэктар Укмергскага краязнаўчага музея Вайдуце Саколнікіене, яе намеснік Владас Коварскас, галоўны захавальнік фондаў музея Лінас Каваляускас і загадчык аддзела Дайва Місюкене.

03.12 .2016г.
У рамках раённай акцыі “Я за!#прафілактыка ВІЧ”, прысвечанай Сусветнаму дню прафілактыкі СНІД, у Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў Дзень інфармацыі “За здаровы лад жыцця без СНІДу і наркотыкаў!”. 

29.12.2016г. 
  Філіял «Канюхоўская інтэграваная сельская бібліятэка» сумесна з філіялам па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Канюхі правялі тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодні перапалох». У час прадстаўлення гледачы пабывалі ў казачным лесе, дзе злы Адмарозка прагнаў Дзеда Мароза, а Снягурку зачыніў у цямніцу. Толькі дзякуючы, казачным героям, злыдзень быў прагнаны з лесу і ўсё стала на сваі месцы: Дзед Мароз і Снягурка вярнуліся, ялінка запалілася і ўсе дружна сустрэлі Новы год. Пасля прадстаўлення, хлопцы змаглі сфатаграфавацца разам з героямі казкі і павесяліцца на навагодняй дыскатэцы.