11.04.2019г. Тэматычны агляд літаратуры “Захаваем памяць пра ахвяр нацызму”


Да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, які адзначаецца ш свеце 11 красавіка, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі тэматычны агляд літаратуры “Захаваем памяць пра ахвяр нацызму”, прадстаўленай на выставе “Праз гады, праз вякі – ПОМНІЦЕ!” і прысвечанай тэме генацыду і масавага знішчэння людзей у фашысцкіх канцлагерах падчас ІІ сусветнай вайны. Бібліятэкар коратка знаёміла наведвальнікаў бібліятэкі з гісторыяй заснавання дня памяці ахвяр фашызму і выданнямі і матэрыяламі перыядычнага друку, прысвечанымі гэтай тэме.