26.04.2019г. Пазнавальная гадзіна “Пра Чарнобыль з болем і смуткам”


У дзень Чарнобыльскай трагедыі, 26 красавіка, у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”з удзелам вучняў 6 класа прайшла пазнавальная гадзіна “Пра Чарнобыль з болем і смуткам”. Удзельнікі мерапрыемства ўспомнілі гісторыю трагедыі, якая здарылася. Жудасныя карціны ад уздзеяння радыяцыі прывялі ў смутак прысутных. Не пакінуў раўнадушнымі ўдзельнікаў мерапрыемства фільм “Чарнобыль – наша боль”.