26.04.2019г. Экалагічны набат «Чарнобыльскі саркафаг - «піраміда ХХ стагоддзя»


У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшоў экалагічны набат «Чарнобыльскі саркафаг - «піраміда ХХ стагоддзя». Да мерапрыемства была аформлена тэматычная выстава "Гаючая крыніца памяці». Бібліятэкар расказала падлеткам аб жудаснай аварыі на Чарнобыльскай АЭС, пра маштабы трагедыі, пра страшныя факты катастрофы і яе ўплыве на экалагічную сітуацыю ў свеце. Даведаліся пра гераізм і мужнасць ліквідатараў аварыі.