11.05.2019г. Відэа-урок “Галоўныя сімвалы краіны”


У другую нядзелю мая ў нашай краіне штогод святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў відэа-урок “Галоўныя сімвалы краіны”. Бібліятэкар расказала аб гісторыі стварэння дзяржаўных сімвалаў. Адзначыла, што герб, сцяг і гімн - галоўныя знакі незалежнасці, якія перадаюць гісторыка-культурную спадчыну нашага народа, яны падкрэсліваюць нацыянальны дух і пачуццё ўласнай годнасці беларускіх грамадзян. Для прагляду відэа выкарыстоўваліся матэрыялы мультымедыйнага цэнтра бібліятэкі.