15.05.2019г. Акцыя “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”


У філіале “Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшла акцыя “Чытаем разам творы пра герояў Вялікай Айчыннай вайны”. Прыняць удзел у акцыі бібліятэкары запрасілі загадчыка аддзялення кругласутачнага прыбывання для пажылых і адзінокіх аг.Алекшыцы Пузевіч Т.М., настаўніцу Андрыянаву Г.В. Алекшыцкай СШ. Прысутныя чыталі творы К.Сіманава, Б.Акуджавы, А.Вярцінскага, Э.Асадава, В.Быкава, П.Панчанкі. На прыканцы мерапрыемства ўсе разам прачыталі верш Ніла Гілевіча “Часцей, часцей прыпамінай”. Таксама увазе прысутных была прапанавана кніжная выстава “Прачытай кнігу пра вайну”.